25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня акруговай камісіі «працаваў» усю ноч у адзіноце

1

Старшыня камісіі Пётр Дубоўскі увечары 28 верасня адпусціў усіх чальцоў камісіі дадому.

Толькі ў 10-30 раніцы 29 верасня сабраліся і падпісалі выніковы пратакол чальцы Баранавіцкай сельскай акруговай камісіі № 7 (Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны).

Старшыня камісіі Пётр Дубоўскі увечары 28 верасня адпусціў усіх чальцоў камісіі дадому ў сувязі з тым, што "з адной з вёсак пратакол і бюлетэні не давезлі". Было вырашана, што пратакол акруговая камісія падпіша на наступны дзень у 10.00. Але ў прызначаны час ні старшыні, ні намесніка, ні сакратара камісіі яшчэ не было. Падышлі яны толькі праз паўгадзіны і прапанавалі падпісаць падрыхтаваны дакумент. І чальцы камісіі падпісалі, не бачачы нават у вочы пратаколаў з выбарчых участкаў, якія пасля 20-00 28.09.2008г. збіраў старшыня камісіі і нікому не паказваў!

Пры гэтым ніхто з чальцоў камісіі нават не пацікавіўся, што падпісваюць, чаму такія важныя дакументы нікім уначы з камісіі не ахоўваліся, паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках