25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар Еўразвяза не ведае, як будаваць адносіны з беларускім рэжымам

3

"Цяпер Еўразвязу важна падумаць, як лепш развіваць адносіны з Беларуссю, яе ўрадам і народам" — такую заяву зрабіла камісар ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер.

Па словах еўракамісара, развіццё адносінаў паміж Менскам і Брусэлем павіннае ўключаць "шляхі па ўмацаванні павагі дэмакратычных прынцыпаў, вяршэнства права і правоў чалавека ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязаннямі Беларусі".

У апошнія месяцы, нагадала Б.Ферэра-Вальднер, ЕЗ прывітаў такія пазітыўныя зрухі ў Беларусі, як вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і запрашэнне БДІПЧ АБСЕ для назірання за парламенцкімі выбарамі 28 верасня.

"Я прыняла да ўвагі папярэднія высновы місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі, якія маюць як пазітыўныя індыкатары, так і некаторыя негатыўныя элементы", — паказала прадстаўнік Еўракамісіі. Па яе словах, выніковы даклад місіі "будзе ўважліва вывучаны".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках