25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцуку Вячорку ЦВК адмовіў у рэгістрацыі

3

Цэнтравыбаркам завяршыў разгляд скаргаў на нерэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты. З 51 скаргаў за два дні было задаволена толькі 8, учора -- 5, і сёньня -- 3.

Адной з апошніх разглядалася скарга намесьніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі. ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі, пацьвердзіўшы рашэньне акруговай камісіі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Фармальнай падставай для прыняцьця такога рашэньня стала тое, што ў падпісных лістах у ягоную падтрымку зьбіраліся подпісы выбарцаў з 2 розных раёнаў Менску. Хаця абодва гэтыя раёны і ўваходзяць у адну і тую ж выбарчую акругу, згодна з правіламі збору подпісаў, трэба было лісты ў кожным раёне запаўняць паасобку.

Рашэньні ЦВК можна абскардзіць цягам трох дзён ў Вярхоўным судзе. Вінцук Вячорка пракамэнтаваў рашэньне Цэнтральнай камісіі:

“Я ад самага пачатку, калі мне адмовілі ў рэгістрацыі на роўні акруговай камісіі, сказаў і цяпер паўтару, што гэта ўсё рашэньні палітычныя. І тое, што яны адкладзеныя ў часе, камусьці адмаўляюць, як Вінаградаву, на этапе стварэньня ініцыятыўных групаў, камусьці пазьней, — гэта ўсё павінна ствараць ілюзію натуральнасьці ў іншаземных назіральнікаў, што, маўляў, усё справядліва і натуральна. А насамрэч гэта прадуманая стратэгія.

Я не сумняваюся, што рэальна і вядомы, і папулярны ў сваім Зялёным Лузе. Я рэальна працую зь людзьмі, уздымаю сапраўды вострыя праблемы, якія дагэтулешнія “дэпутаты” баяліся ўздымаць альбо былі, зь іншага боку, у іх заангажаваныя. Сам ходзячы па раёне, я пераконваўся ў тым, што ведаюць прозьвішча і партыйную прыналежнасьць зь першага заходу. Ну і наагул, мая нерэгістрацыя, як і нерэгістрацыя вялікай колькасьці дэмакратычных прэтэндэнтаў яшчэ раз пацьвярджае, што выбараў як адлюстраваньня волевыяўленьня народу ў нас няма”.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках