25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адмянілі санкцыі ў дачыненні да двух беларускіх прадпрыемстваў

10

Міністэрства фінансаў гэтай краіны зьняло на шэсьць месяцаў санкцыі супраць прадпрыемстваў "Лакафарба" і "Шкловалакно".

Гэта стала магчыма пасьля таго, як афіцыйны Менск пайшоў на вызваленьне палітвязьняў. Гэты крок вітаўся Вашынгтонам як пазытыўны, паведамілі "Нашай Ніве" у прэс-службе пасольства ЗША ў Менску.

Нагадаем, што санкцыі супраць лідзкай "Лакафарбы" і полацкага "Шкловалакна" былі ўведзеныя 15 траўня ў дадатак да эканамічных санкцый у дачыненьні канцэрну "Белнафтахім".

Варта адзначыць, што на пазамінулым тыдні Менск наведваў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Дэвід Мэркел.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках