25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За намер удзельнічаць у «выбарах» студэнтку выключылі з вну

1

Актывістку арганізацыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Тацяну Шамбалаву адлічваюць з Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова.

У дэканаце фармальнай нагодай для адлічэньня называюць нібыта нездавальняючую пасьпяховасьць студэнткі ў навуцэ. Сама ж актывістка цьвердзіць, што сапраўдная прычынай адлічэньня — ейная палітычная дзейнасьць.

Рэгіянальная каардынатарка аргкамітэту па стварэньні аб’яднаньня “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Тацяна Шамбалава ўдзельнічала ў сёлетняй «выбарчай кампаніі» як прэтэндэнтка на дэпутацтва ў «палаце прадстаўнікоў». Яна была сама маладой апазыцыйнай прэтэндэнткай. Каманда 21-гадовай актывісткі назьбірала ў ейную падтрымку 1066 галасоў. Выбарчая ж камісія Магілёўскай-Прамысловай акругі не зарэгістравала яе, спаслаўшыся на тое, што нібыта выявілася шмат несапраўдных подпісаў, паведамляе "Радыё Свабода".

“Хаця мяне не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты, але, натуральна, такія студэнты не патрэбныя Магілёўскаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту імя Куляшова, бо мяне вылучаў не БРСМ, а Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы сваім адзіным сьпісам”, — зазначае Тацяна Шамбалава. Ва ўнівэрсытэце актывістка адвучылася на гістарычным факультэце тры курсы.

Актывістка хоча вучыцца ў Беларусі, аднак лічыць, што пасьля адлічэньня і ўдзелу ў “выбарчай кампаніі” ёй гэтага не дадуць улады. Яна спадзяваецца на дапамогу камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках