25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэалагічны аддзел не дазволіў рэкламу «Нашай Нівы» ў метро

6

Ідэалагічны аддзел Менскага гарвыканкаму адмовіў незалежнай газэце «Наша Ніва» ў інфармацыйных плякатах ў вагонах метро.

«Наша Ніва» звярнулася з просьбай размясціць рэкляму выданьня ў метро яшчэ ў снежні, адразу пасля дазволу на продаж праз «Саюздрукі». Заяўку мурыжылі месяц. Урэшце адказалі праз тэлефон: свабоднага месца няма, паведамляе старонка nn.by.

У рэкламнай службе метро былі не супраць, але патрабавалася ўзгадненне з ідэалагічным аддзелам гарвыканкаму.

«Мы прынеслі туды ўзор — сціплыя аркушы А4, бо рэклама ў метро даволі дарагая. Званілі раз, званілі два, званілі тры. Урэшце, амаль праз месяц, Эдуард Валянцінавіч Тамільчык, начальнік аддзелу масавых мерапрыемствах, паведаміў... што рэкламныя плошчы на студзень ў метро адсутнічаюць і прапанаваў вярнуцца да гэтага пытання ў лютым. Мы тут жа пазванілі ў рэкламную службу метро. Нам паведамілі, што рэкламныя плошчы ёсць. Ды кожны можа пераканацца, што яны ёсць: пустыя планшэткі зеўраюць у вагонах. Крызіс жа», - піша журналіст старонкі «Нашай Нівы» Барыс Тумар.

У сувязі з гэтым, беларусы маюць чатыры рытарычныя пытанні, зазначае журналіст:

1) ці можа разлічваць на імідж «сяброўскай для бізнэсу» краіна, дзе кожную рэкламку трэба ўзгадняць з ідэалагічным аддзелам?

2) колькі складае штат ідэалагічных работнікаў у краіне, калі іх хапае на вычытку кожнае рэкламнае аб’явы? І з якога крэдыту ён мае фінансавацца ў 2009-м — расійскага ці ад МВФ?

3) на якую рэпутацыю можа разлічваць ідэолаг, што не можа абысціся без дробнае маны, нават калі адмаўляе ў праве на рэкламу выданню, якое ж сам палічыў «дэструктыўным»?

4) ці можа лічыцца справядлівай краіна, дзе законы маюць двайное дзеянне — для «сваіх» і для «несваіх»?

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках