25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Салігорску затрыманы прафсаюзны актывіст

Сёньня міліцыянты Салігорскага РАУС затрымалі актывіста незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Мікалая Пахабава.

Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла каардынатарка РЭП у рэгіёне Ларыса Насановіч.

“Мікалай накіроўваўся ў Салігорск зь Менску. Міліцыянты спынілі яго аўтамабіль і ў багажніку знайшлі надрукаваны зварот прыхільнікаў РЭП да кіраўніцтва гораду пра неабходнасьць будаўніцтва новай паліклінікі. Таксама ў яго былі кампакт-дыскі і інфармацыйны бюлетэнь “За Волю”, -- паведаміа Насановіч.

Са словаў Ларысы Насановіч, а 15 гадзіне прафсаюзнага актывіста ўсё яшчэ трымалі ў будынку Салігорскага РАУС. Паводле дзяжурнага, зь Мікалаем Пахабавым гутарыць сьледчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках