25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкія прадпрымальнікі пратэставалі ля гарвыканкаму

2

Сёньня а 12.00 у Баранавічах на плошчы Леніна перад будынкам гарвыканкаму адбылася акцыя прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць павелічэньня падаткаў і грашовай платы за арэнду гандлёвых месцаў.

У Баранавічах на плошчы Леніна сабралася каля трыццаці індывідуальных прадпрымальнікаў, перадае «Радыё Свабода». Ніякай рэакцыі з боку ўлады не было. Толькі адзін раз падыходзіў міліцыянт, і яшчэ два міліцыянты пільнуюць непадалёку.

Арганізатары ацэньваюць акцыю як спантанную.

«Увогуле, акцыя атрымалася крыху спантаннай, бо яна арганізоўвалася ў сьнежні, калі быў напал жарсьцяў. Яшчэ замінае адзін нюанс. Навучаныя горкім досьведам перасьледу, людзі баяцца. Вось сюды зараз будуць накіроўвацца міліцыянты, фатаграфаваць, здымаць на відэа...», - кажа адзін з арганізатараў акцыі Мікалай Чарнавус.

Вядомы ў Баранавічах грамадзкі актывіст Віктар Сырыца лічыць, што ў прадпрымальнікаў няма калектыўнага духу

«Канечне, гэтая акцыя не ўдалася. Яны ж індывідуальныя прадпрымальнікі. Самая галоўная бяда, што кожны сам за сябе, няма калектыўнага духу. Таму і не адбываецца гэтая акцыя пратэсту», - кажа Віктар Сырыца.

Акцыя ў Баранавічах доўжылася ня больш як адну гадзіну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках