25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія назвала дату аднаўлення паставак расейскага газу

4

Расея паабяцала аднавіць пастаўкі газу ў Еўропу 13 студзеня ў 8:00 раніцы па Грынвічу (12:00 па менскім часе).

Аб гэтым паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на заяву прадстаўніка Чэхіі ў Еўразвязе.

У той жа час РІА «Новости» са спасылкай на словы намесніка кіраўніка «Газпрама» Аляксандра Мядведзева перадае, што расейскі бок гатовы пачаць пастаўкі паліва еўрапейскім спажыўцам 13 студзеня ў 8:00 раніцы па сярэднееўрапейскім часе, гэта значыць у 11:00 па маскоўскім часе. Мядведзеў таксама дадаў, што транзіт адновіцца, калі не паўстане ніякіх новых перашкод.

Агенцтва AFP таксама адзначае, што афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў заявіў аб узнаўленні паставак расейскага паліва адразу пасля таго, як міжнародныя назіральнікі пачнуць кантроль транзіту газу на месцах.

Раней паведамлялася, што Ўкраіна і Еўракамісія падпісалі пратакол аб механізме міжнароднага кантролю транзіту газу з Расеі ў Еўропу па ўкраінскай тэрыторыі. Ён забяспечыць узнаўленне паставак расейскага паліва еўрапейскім спажыўцам.

Нагадаем, Расея цалкам спыніла пастаўкі газу ў Еўропу праз Украіну 7 студзеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках