25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея аднавіла транзіт газу праз Украіну са спазненнем

Расея аднавіла транзіт газу праз Украіну са спазненнем

Расейская кампанія «Газпрам» прыблізна ў 10:15 па маскоўскім часе дала каманду аднавіць пробныя пастаўкі газу ў Еўропу праз тэрыторыю Украіны.

Планавалася, што пастаўка паліва пачнецца ў 10:00 па маскоўскім часе.

Да гэтага часу ўсё ўжо было падрыхтавана да аднаўлення транзіту, аднак, па словах крыніцы РИА Новости, на газавымяральнай станцыі "Суджа" "чакалі адмашкі з Масквы".

Раней інфармагенцтвы перадавалі, што прапампоўка павінна была пачацца праз станцыю "Суджа" у заходнім накірунку. Газ, адпраўлены "Газпрамам", прызначаецца для балканскіх краінаў.

Аднаўленне прапампоўкі газу стала магчымым пасля таго, як Расея і Украіна дамовіліся, што за транзітам будзе сачыць спецыяльная камісія, якая складаецца з расейскіх, украінскіх і еўрапейскіх экспертаў.

Расея не пастаўляла на Украіну газ для перапампоўкі ў Еўропу з 7 студзеня. Прычынай стаў крадзеж газу, у якім "Газпрам" вінаваціць "Нафтагаз Украіны". У той жа час украінскі бок настойвае на тым, што крадзяжу не было, а "Нафтагаз" выконвае ўсе абавязальніцтвы перад сваімі партнёрамі.

Ад газавага канфлікту паміж Расеяй і Украінай ужо пацярпелі многія краіны Еўропы, якія не маюць магчымасці дыверсіфікаваць крыніцы паставак газу. У агульнай колькасці спыненне транзіту закранула каля 20 еўрапейскіх краінаў.

Каб пазбегнуць сур'ёзных наступстваў зрыву паставак, "Газпрам" павялічыў прапампоўку па газаправодах, якія ідуць у Еўропу праз Беларусь. У сваю чаргу, Украіна пагадзілася даць Малдавіі і Балгарыі газ з уласных рэзерваў.

Пачатак транзіту яшчэ не азначае хуткага аднаўлення паставак на тэрыторыю Украіны. "Газпрам" перастаў вылучаць газ для гэтай краіны з 1 студзеня 2009 года, калі выйшаў тэрмін кантракту. Пакуль бакі не могуць вызначыцца з асноўнымі ўмовамі новага кантракту, у прыватнасці, з коштам на газ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках