25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў намякае: Зарплаты будуць зніжаць год-паўтара

53
Лукашэнка зноў намякае: Зарплаты будуць зніжаць год-паўтара

На днях Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не хаваў ад народа намеру правесці дэвальвацыю рубля, а ўвесь час пра гэта «намякаў». Проста народ яго «не зразумеў».

Журналісты прэс-цэнтра Хартыі’97 вырашылі ацаніць апошнія заявы Лукашэнкі з гэтых пазіцыяў.

Так, афіцыйная газета «Звязда» 14 студзеня ў рэпартажы з наведвання Аляксандрам Лукашэнкам менскага прадпрыемства «Белкамунмаш» працытавала наступныя яго словы:

«Для мяне галоўнае — захаваць вытворчасць. Хай нават мы дзесьці зарплату крыху недаатрымаем, гэта ж год-паўтара...», -- цытуе беларускага кіраўніка газета «Звязда».

Такім чынам, зыходзячы з запэўніванняў Лукашэнкі, што ён нічога не хавае ад народа, а час ад часу «намякае» на будучыя змены ў палітыцы і эканоміцы краіны, перспектывы зарплатаў беларусаў становяцца больш відавочнымі.

Дарэчы, газета «Советская Белоруссия» у артыкуле пад загалоўкам «У Караля ёсць чаму павучыцца» вырашыла паправіць Лукашэнку і перадала яго цытату са скажэннямі. Так замест словаў «паўтара-два гады» напісанае слова «нядоўга», і фраза ўжо гучыць так:

«Для мяне галоўнае — захаваць вытворчасці і людзей на гэтых вытворчасцях, а не «курсы». Хай нават мы дзесьці зарплату крыху недаатрымаем, але гэта ж ненадоўга...», -- цытуе Лукашэнку газета «Советская Белоруссия».

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках