25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залежнасць ад Расеі прывядзе да рэзкай дэвальвацыі беларускага рубля

27

У Расеі даляр паставіў абсалютны рэкорд: ён каштуе ўжо даражэй 32 расейскіх рублёў.

Індэксная сесія ММВБ завяршылася ростам даляра да 32,2135 рубля, а пачыналіся валютныя таргі з росту да 32,07 рубля, бівалютны кошык таксама працягвае даражэць, паведамляе "Інтэрфакс".

Цэнтрабанк РФ дапусціў чацвёртае з пачатку года паслабленне рубля да бівалютнага кошыку, у выніку чаго курс даляра падскочыў да 32,2 рубля, а еўра перавысіў адзнаку ў 42,37 рубля. Пры адкрыцці таргоў на ММВБ у чацвер курс рубля да бівалютнага кошыку (0,55 і 0,45 еўра) упаў амаль на 50 капеек да 36,80 рубля.

Сярэднеўзважаны курс даляра ЗША да расейскага рубля з тэрмінам разлікаў "заўтра" на таргах ЕТС ММВБ па стане на 11:30, на падставе якога адбываецца працэс курсаўтварэння даляра на наступны дзень, падвысіўся на 65,19 капейкі і склаў 32,2135 рубля.

Сярэднеўзважаны курс еўра на 11:30 па стаўленні да сярэднеўзважанага курсу на той жа час папярэдняй сесіі падвысіўся на 40,13 капейкі і склаў 42,3404 рубля.

У некаторых абменных пунктах Масквы даляр цяпер прадаюць ужо па 35 з лішнім рублёў, паведамляе РБК.

Такім чынам гістарычны рэкорд падзення рубля - а 9 студзеня 2003 года курс складаў 31,88 рубля за даляр - сёння пабіты.

Варта адзначыць, што падзенне расейскага рубля непазбежна прывядзе да чарговай рэзкай дэвальвацыі беларускай валюты.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках