25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі бізнэс дарма разлічвае на «лібералізацыю»

2

Лёс будучых прыватных прадпрыемстваў па-ранейшаму будзе залежаць ад волі мясцовых уладаў.

Праект дакумента, які прадугледжвае заяўны прынцып дзяржрэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання ў Беларусі, у цяперашні момант знаходзіцца на подпісы ў А.Лукашэнкі, паведаміла сёння прадстаўніца Мінюста Галіна Падразёнак.

Лукашэнка паабяцаў, што падпіша ўказ (дэкрэт) у найбліжэйшыя дні, заявіўшы пры гэтым, што для рэгістрацыі запатрабуецца ўсяго толькі 3 дакументы – статут, заява і квітанцыя аб выплаце дзяржпошліны ў 150-200 еўра.

Акрамя таго, што шмат каго збянтэжыў рэзка ўзрослы памер дзяржпошліны, каментары чыноўніцы Мінюста кажуць аб тым, што на чарговы рынкавы прарыў разлічваць не варта, піша АФН.

Па словах Падразёнак, плануецца ўвесці сапраўды паўнавартасны заяўны прынцып дзяржрэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, які прадугледжвае мінімальную колькасць неабходных для гэтага дакументаў - заява, копія дакумента, які засведчвае асобу, статут альбо ўстаноўчая дамова, квітанцыя аб аплаце дзяржпошліны. Запатрабаванне іншых дакументаў забараняецца, адзначыла яна.

Такім чынам, пералік дакументаў ужо вырас да 4-х адзінак. Але сутнасць не ў гэтым - пашпарт шмат месцы ў кішэні не займае, хаця і натарыяльнае запэўненне статуту наўрадці будзе адмененае.

"Таксама плануецца значна зменшыць колькасць падставаў для адмовы ў рэгістрацыі, перагледзець памеры статутных фондаў арганізацыяў, скараціць тэрміны рэгістрацыі і пастаноўкі на адпаведныя віды ўліку", - удакладніла Галіна Падразёнак.

Фактычна, са словаў чыноўніцы можна зрабіць выснову, што лёс будучых прыватных прадпрыемстваў па-ранейшаму будзе залежаць ад волі мясцовых уладаў, якія вырашаюць, каго рэгістраваць, а каго не.

Насцярожвае і фраза «пастаноўка на адпаведныя віды ўліку», якая кажа аб тым, што самая пакутлівая і працяглая па часе частка рэгістрацыі застанецца нязменнай.

Галіна Падразёнак прызнала, што фактычна заяўны прынцып дзяржрэгістрацыі быў уведзены дэкрэтам №8 ад 17 снежня 2007 года.

"Аднак норма аб увядзенні заяўнага прынцыпу рэгістрацыі літаральна ў дэкрэце прапісаная не была», – назвала яна, мабыць, адзінае адрозненне.

"Для таго каб выкарыстанне гэтага прынцыпу стала сапраўды паўнавартасным, патрабавалася яшчэ значная праца па спрашчэнні працэдуры дзяржрэгістрацыі, якая і была зробленая ў бягучым годзе", - патлумачыла прадстаўніца Мінюста.

І хаця Падразёнак лічыць, што заяўны прынцып дзяржрэгістрацыі, па сутнасці, набліжаны да апавяшчальнага, асаблівай лібералізацыі беларускі бізнэс не ўбачыць.

За гады адміністрацыйнага прыгнёту беларускія чыноўнікі напладзілі занадта шмат бар'ераў на шляху рэгістрацыі бізнэсу. І падача дакументаў у гар і аблвыканкамы – далёка не самы вялікі гемарой. Адно ўзгадненне юрыдычнага адрасу з уласнікам меркаванага для арэнды памяшкання чаго каштуе.

У гэтай сувязі, чаканы дакумент можа сапраўды мець нейкі сэнс, калі нараўне з дэклараваннем заяўнага прынцыпу будзе ўведзены рэальны механізм аднаго акна. Гаворка ідзе аб тым, што пры атрыманні пасведчання аб рэгістрацыі прадстаўніку новага суб'екта гаспадарання будзе выдавацца поўны пакет неабходных дакументаў – дакументы, якія пацвярджаюць пастаноўку на ўлік (УНП, АКПА, Сацстрах і іншая лабуда), дазвол на адкрыццё рахунку ў банку, дазвол на друк прадпрыемства без узгаднення арыгінал-макета і г.д.

Пры гэтым, трэба было б адмяніць абавязковы юрыдычны адрас, перавёўшыяго ў разрад апавяшчальных працэдураў. Рэалізаваць гэта вельмі проста і чыноўнікам не трэба панічна баяцца таго, што яны згубяць самае важнае – кантроль над бізнэсам.

Так, наноў зарэгістраваны суб'ект гаспадарання можна абавязаць у тыднёвы тэрмін пасля пачатку рэальнай дзейнасці апавясціць мясцовыя органы ўлады (адміністрацыю раёна, горада, вёскі) аб сваім фактычным знаходжанні, а ўжо чыноўнікі паклапоцяцца аб тым, каб данесці гэтую інфармацыю да мясцовай падатковай, участковага, пажарнікаў і іншых кантралёраў. А затым у той жа тыднёвы тэрмін паведаміць новаму бізнэсу прозвішча інспектара і г.д. па спісе, а таксама паведаміць у банк, дзе новы бізнэс адкрыў рахунак, аб яго добрапрыстойнасці. Калі ж тэлефанаванне (апавяшчэнне) ад адміністрацыі не прыйдзе ў банк у адведзеныя, да прыкладу 2 тыдні, банк будзе мець права прыпыніць аперацыі па рахунку.

Сістэма простая і мяркуе даверчае, а не падазронае стаўленне да грамадзянаў, якія вырашылі выявіць самастойнасць у клопаце аб хлебе надзённым. Акрамя таго, агучаная сума дзяржпошліны дазволіць пакрыць усе рухі чыноўнікаў.

Але марыць не шкодна, а таму думаецца, што чарговы ўказ ці дэкрэт стане ўсё тым жа да болю звыклым рэчывам, якое загорнуць ў новую блішчастую ўпакоўку і правядуць папулярны сёння рэбрэндынг. Вось і ўся лібералізацыі. Час спяваць песні пра клапатлівую уладу яшчэ не надыйшоў - улада яшчэ нічога не зрабіла, і наўрадці здольная на рынкавыя подзвігі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках