25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога дырэктара рынка «Ждановічы» Шыгалава вызваляць. Ён заплаціў 31 мільён даляраў

37

Кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў выступіў з хадайніцтвам аб вызваленні былога дырэктара ГД «Ждановічы» Яўгена Шыгалава пасля пакрыцця ім шкоды ў памеры 85 мільярдаў рублёў (больш за 31 мільён даляраў ЗША).

"У адпаведнасці з артыкулам 88 (заўв.) Крымінальнага кодэкса Беларусі прадугледжана дасудовае памілаванне грамадзянаў, якія цалкам кампенсавалі прынесенуі імі шкоду. Таму я палічыў магчымым звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з хадайніцтвам аб ужыванні гэтага артыкула да былога дырэктара ГД "Ждановічы" Я.Шыгалава", - заявіў міністр на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску.

Як раней паведамляў "Интерфакс" са спасылкай на праваахоўныя органы, Я.Шыгалаў, яго намеснік і дзяржаўны чыноўнік былі затрыманыя ў Менску 5 красавіка 2008 года. У дачыненні да Я.Шыгалава была ўзбуджанае крымінальная справа па арт. 424 Крымінальнага кодэкса "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі".

У чэрвені 2008 года сваякі Я.Шыгалава ўнеслі Br10 млрд, і яму была змененая мера стрымання, ён апушчаны з-пад варты пад заклад.

Па словах кіраўніка МУС, у 2008 годзе каля 200 чалавек звярнуліся з заявай аб ужыванні да іх арт.88 (заўв.). "І калі няма абцяжарвальных фактараў, дык, як правіла, гэты артыкул ужываецца", - дадаў У.Навумаў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках