25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка: «Запасы газу дазваляюць Украіне не спяшацца ў перамовах з Расеяй»

7

Украіна мае дастаткова газу ў сховішчах, каб не спяшацца ў перамовах з Расеяй аб пастаўках паліва.

Аб гэтым заявіла ў чацвер прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка на сустрэчы з губернатарамі і мэрамі ўкраінскіх гарадоў.

"У нас ёсць на пачатак года, на 1 студзеня 2009-га, 17 мільярдаў (кубаметраў) прыроднага газу, які ляжыць у сховішчах", - сказала Цімашэнка, перадае РІА «Новости».

Па ейных словах, гэты газ цалкам аплочаны. "Гэта значыць, што 17 мільярдаў кубаметраў газу даюць нам магчымасць абсалютна спакойна весці перамовы сёння, абсалютна спакойна высвятляць такі парадак кантрактаў паміж Украінай і Расеяй, які цалкам забяспечвае выкананне мемарандума, які падпісаны паміж урадамі Ўкраіны і Расеі", - падкрэсліла прэм'ер.

Яна нагадала, што мемарандум прадугледжвае прамыя дамовы паміж НАК "Нафтагаз Украіны" і "Газпрамам", а таксама паступовы, на працягу трох гадоў пераход да рынкавых коштаў на газ.

Другога кастрычніка 2008 года ў Маскве прэм'еры РФ і Ўкраіны падпісалі міжурадавы мемарандум аб супрацоўніцтве ў газавай сферы, які павінен быў стаць падставай для падпісання дамовы на пастаўкі і транзіт газу ў 2009 годзе. З-за пазіцыі ўкраінскага боку дамова не было падпісаная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках