25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрыемствы руйнуюцца і выстаўляюцца на аўкцыён

Стратнае мукамольнае прадпрыемства ў Ганцавічах прададзенае на аўкцыёне.

Набыло яго АТ «Модуль» за 367 мільёнаў рублёў, якія пайшлі ў бюджэт раёна, перадае «Еўрарадыё».

10 год таму склады прадпрыемства былі запоўненыя збожжам, на ім працавала больш за 70 чалавек, выраблялі муку.

Цяпер на прадпрыемстве 17 чалавек, якіх неабходна працаўладкаваць. Але пакуль ні кіраўніцтва раёна, ні новы ўладальнік не могуць сказаць, якая вытворчасць будзе на былым хлебапрыёмніке і чым будуць займацца людзі.

Ганцавіцкі раён вядомы ледзь ці не самымі высокімі паказчыкамі па беспрацоўі ў краіне. Штогод прыбывае і стратных прадпрыемстваў, сярод якіх – «Пищевик», аўтабаза, райзбыт і іншыя. Іх агульная запазычанасць склала 1 мільярд беларускіх рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках