25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы дырэктар рынка «Ждановічы» Шыгалаў з'яжджае ў Лондан

15

Старшыню Савета дырэктараў Гандлёвага дома «Ждановічы» Яўгена Шыгалава просяць заплаціць велізарны штраф за нанесеную будаўніцтвам рынка экалагічную шкоду навакольнаму асяроддзю.

Такія чуткі ходзяць у прадпрымальніцкіх колах. "Народная Воля" вырашыла праверыць гэтую інфармацыю ў сям'і вядомага прадпрымальніка.

"Міністэрства прыроды і навакольнага асяроддзя на самой справе падлічвае нейкую шкоду, — распавялі блізкія Яўгена Шыгалава. — Гаворка ідзе аб нейкіх шалёных мільярдах. Але пакуль пра гэта нам вядома толькі на словах. І мы не ведаем, што можна было зрабіць, каб нанесці такую велізарную шкоду экалогіі будаўніцтвам рынка".

Крымінальную справу ў суд пакуль не перадалі. Новых абвінавачванняў Шыгалаву не прад'явілі.

У гэтым месяцы Яўген Аляксандравіч плануе з'ехаць у Лондан — лекары кажуць, што без яшчэ адной аперацыі на сэрца яму проста не абыйсціся…

Не выключана, што суда над вядомым прадпрымальнікам не будзе.

— Крымінальную справу Шыгалава мы практычна скончылі, — заявіў на прэс-канферэнцыі 15 студзеня міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў. — Шыгалаў звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з просьбай дазволіць яму цалкам пакрыць нанесеную шкоду і ўжыць да яго артыкул дасудовага памілавання.

Я думаю, што МУС таксама выступіць з хадайніцтвам, каб кіраўнік дзяржавы ўсёткі ўжыў у дачыненні да яго пасля пакрыцця ўсёй нанесенай шкоды гэты артыкул. Шкода, пра якую ідзе гаворка, - 85 мільярдаў беларускіх рублёў.

Яўген Шыгалаў быў затрыманы 5 красавіка 2008 года. 15 красавіка яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула прычыненне цяжкіх наступстваў у выглядзе шкоды экалагічнаму асяроддзю. Яшчэ да арышту Я.Шыгалаў двойчы перанёс інфаркт міякарда, аперацыю на сэрцы, якую зрабілі лонданскія медыкі. У СІЗА у Шыгалава здарыўся трэці інфаркт. 26 чэрвеня ён быў вызвалены з-пад варты пад заклад у 10 мільярдаў беларускіх рублёў. Праз некаторы час пасля вызвалення Шыгалаў выправіўся на кансультацыю да ангельскіх лекараў. Вярнуўшыся ў Беларусь, ён атрымаў пасведчанне інваліда другой непрацоўнай групы.

У канцы верасня 2008 года міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў заявіў, што следства па справе Я.Шыгалава можа быць скончанае ў студзені 2009 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках