25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З новага года попыт перавысіў прапанову на 201 мільён даляраў

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы /БВФБ/ попыт на даляры ЗША з 1 па 19 студзеня перавысіў іх прапанову на 201,019 млн даляраў.

Аб гэтым агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведамілі ў БВФБ.

Паводле дадзеных БВФБ, попыт на даляры ЗША дасягнуў 764,026 млн даляраў, а іх прапанова склала 563,007 млн даляраў. Пры гэтым фактычны аб'ём пагадненняў з далярамі ЗША склаў 755,013 млн даляраў.

У сваю чаргу, попыт на еўра /199,088 млн еўра/ з 1 па 19 студзеня перавысіў іх прапанову /158,339 млн еўра/ на 40,749 млн еўра. Пры гэтым фактычны аб'ём пагадненняў з еўра склаў 197,189 млн еўра.

Разам з тым, попыт на расейскія рублі /4,307 млрд расейскіх рублёў/, наадварот з 1 па 19 студзеня стаўся менш за іх прапанову /4,326 млрд расейскіх рублёў/ на 18,858 млн расейскіх рублёў. Пры гэтым фактычны аб'ём пагадненняў з расейскімі рублямі склаў 4,330 млрд расейскіх рублёў.

Такім чынам, як адзначаюць профільныя эксперты, праведзеная ў Беларусі ў пачатку студзеня 2009 года прыступкавая дэвальвацыя беларускага рубля /адразу на 20,5%/ не знізіла попыт на замежную валюту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках