25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перформанс супраць АЭС: У цэнтры Менска ляжалі «трупы», накрытыя белымі прасцінамі (Фота)

21

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі ў Менску акцыю-пэрформанс супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

Трое маладых людзей ляглі на зямлю ў пераходзе на станцыі метро «Фрунзенская», накрыўшыся белымі прасцінамі, на якіх быў намаляваны знак радыяцыйнай небяспекі.

У гэты час некалькі чалавек раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра будаўніцтва АЭС у Беларусі і даследаваннях, якія выявілі рост колькасці захворванняў лейкеміяй у дзяцей, якія жывуць побач з атамнай станцыяй. Фіксуецца таксама рост колькасці ракавых захворванняў у людзей, якія жывуць каля АЭС і ў раёнах радыяцыйных аварыяў. Гэтыя даследаванні, якія публікуюцца ў спецыялізаваных медыцынскіх выданнях, хаваюцца беларускімі ўладамі.

Як заявілі ўдзельнікі акцыі, большасць мінакоў нават не ведалі аб тым, што ў Беларусі плануецца будаўніцтва АЭС і гэтая навіна выклікала ў іх абурэнне.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках