25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі па-ранейшаму ўтойваюць кошт на расейскі газ

6

Дадатковае пагадненне да дзеючага кантракту «Белтрансгаза» з «Газпрамам» па кошце паставак газу ў Беларусь у 2009 годзе будзе падпісанае ў бліжэйшыя дні.

Аб гэтым заявіў журналістам у Менску першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка.

"Дадатковае пагадненне да кантракту з Газпрамам будзе падпісанае ў бліжэйшыя дні. Яно ўжо фактычна падпісанае, прынцыповыя рашэнні прынятыя", - сказаў У.Сямашка. Ён дадаў, што дадатковае пагадненне будзе падпісанае да 30 студзеня.

Пры гэтым ён адмовіўся назваць кошт паставак газу ў Беларусь у першым квартале, адзначыўшы, што сярэднегадавы кошт па прагнозе беларускага боку складзе 148 даляраў ЗША за 1 тыс. куб. м., адзначае «Інтэрфакс».

У.Сямашка таксама паведаміў, што ў адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі дадатковым пагадненнем будзе знятая зацверджаная кантрактам норма аб тым, што ваганні кошту на газ для Беларусі на працягу года не могуць перавышаць плюс-мінус 7%. "Норма аб тым, што кошт на газ на працягу года можа быць паніжаны толькі на 7% у дадатковым пагадненні знятая. Гэтая норма дзейнічала 2 гады і дзякуй прэзідэнту і прэм'ер-міністру Расеі за тое, што яны пайшлі нам насустрач і пагадзіліся на адмену гэтай нормы", - сказаў У.Сямашка. Па ягоных словах, "гэтая норма была правільнай, калі прысутнічала плыўная дынаміка змены коштаў на нафту і газ".

Пры гэтым першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ў цэлым формула, на падставе якой вызначаецца кошт паставак газу ў Беларусь, не змянілася, што, па ягоных словах, было галоўнай умовай расейскага боку. Новыя падыходы складаюцца ў тым, што было адмененае сяміадсоткавае абмежаванне на ваганне кошту.

Як паведамлялася, Мінэканомікі Беларусі з 1 студзеня 2009 года падвысіла ўнутраныя кошты ў даляравым эквіваленце на прыродны газ для канчатковых прамспажыўцоў на 9,8%.

Пастаўкі расейскага газу ў Беларусь у 2009 годзе складуць 22,1 млрд кубаметраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках