25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Мы не «грымнулі» сваю валюту, як у некаторых краінах

12

Расейскі прэм'ер Уладзімір Пуцін ускосна пракаментаваў 20% дэвальвацыю курсу беларускага рубля.

«Што датычыцца паслаблення нацыянальнай валюты (расейскага рубля), што датычыцца рэзерваў, мы жа не паступілі так, як у некаторых краінах зрабілі. Мы не «грымнулі» нацыянальную валюту з сёння на заўтра», - сказаў Пуцін у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg.

«Мы гэта ўсё рабілі плыўна і акуратна. Свядома пайшлі на тое, каб траціць золатавалютныя рэзервы, даць магчымасць удзельнікам эканамічнай дзейнасці, уключаючы і грамадзян, усвядоміць працэсы, якія адбываюцца, і прыняць адпаведныя рашэнні: каму куды сыйсці, у якую валюту, у рублях застацца, сыйсці ў даляры, у еўра, яшчэ нешта зрабіць, сыйсці ў нерухомасць, і г.д. Неяк размеркаваць свае запасы», - растлумачыў расейскі прэм'ер.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках