25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстрыі арыштаваныя падазраваныя ў забойстве былога ахоўніка Кадырава

Аўстрыйская паліцыя арыштавала шэсць чалавек, што падазраюцца у дачыненні да забойства Ўмара Ісраілава, былога целаахоўніка прэзідэнта Чачні Рамзана Кадырава.

Як паведамляе AFP са спасылкай на пракуратуру, усе арыштаваныя з'яўляюцца ўраджэнцамі Чачэнскай рэспублікі.

Удакладняецца, што арышты былі здзейсненыя раніцай у сераду, 28 студзеня, у чатырох розных рэгіёнах краіны.

Умар Ісраілаў быў застрэлены на вуліцы ў Вене 13 студзеня 2009 года. Як паведамлялася раней, гэты чалавек быў асуджаны ў Расеі за ўдзел у незаконных бандфарміраваннях, а пасля вызвалення па амністыі стаў целаахоўнікам Кадырава. Некалькі год таму Ісраілаў з'ехаў за мяжу і атрымаў палітычнае сховішча ў Аўстрыі.

Ужо быўшы за мяжой, былы целаахоўнік прэзідэнта Чачні распавёў аб выкраданнях людзей, якія, па ягоных словах, здзяйсняліся па загадзе Кадырава. Акрамя таго, ён падаў у Страсбургскі суд скаргу на пераследы, якім нібы падвяргаўся сам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках