24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка асабіста паабяцаў Какойты прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі

25

Пра гэта прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Паўднёвая Асеція Эдуард Какойты паведаміў у інтэрв'ю расейскай прэсе.

- Нешта Беларусь марудзіць з вашым прызнаннем, -- пацікавіўся журналіст расейскай «Комсомольской правды» у кіраўніка Паўднёвай Асеціі.

- Яны нам абяцалі, што абавязкова гэта зробяць. Лукашэнка кажа: я сваё слова стрымаю, абавязкова ў хуткім часе будзе прызнанне. Мы на пахаванні Алексія II нефармальна сустракаліся: я, Багапш і Лукашэнка, -- паведаміў Эдуард Какойты.

Акрамя таго, у гэтым жа інтэрв'ю Какойты адназначна заявіў: «Мы будзем ставіць пытанне і аб уваходжанні ў «саюз» Расеі і Беларусі».

Сёння ж стала вядома, што грузінская дыяспара Беларусі звярнулася да «палаты прадстаўнікоў» РБ з нагоды разгляду ў красавіку пытання аб прызнанні дзяржаўнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. На думку прадстаўнікоў дыяспары, прызнанне незалежнасці гэтых рэспублікаў можа надоўга сапсаваць адносіны паміж Грузіяй і Беларуссю, перадае расейская «Независимая газета».

Як паведамлялася раней, «парламент» Беларусі адклаў разгляд пытання аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі на вясну.

«Рэгіёны Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, пры падтрымцы РФ, абвясцілі дзяржаўную незалежнасць, у парушэнне ўсіх палажэнняў міжнароднага права, - зазначаюць прадстаўнікі грузінскай дыяспары. - Услед за Расеяй толькі Нікарагуа і «Хамас» прызналі самаабвешчаныя рэспублікі Абхазія і Паўднёвая Асеція. У той час як увесь цывілізаваны свет прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі».

«Бо і ад вашага рашэння залежыць далейшы лёс Грузіі і шматлікіх народнасцяў, якія насяляюць яе. Акрамя таго, вашае рашэнне не можа не адбіцца на міжнародным аўтарытэце Беларусі, краіны, якая для шмат каго з нас стала другім родным домам і, адпаведна, будучыня якой нам неабыякавая. Мы заклікаем вас не абмяжоўвацца кароткатэрміновымі інтарэсамі і паглядзець у будучыню нашых адносінаў. Прызнанне самаабвешчаных рэспублікаў можа надоўга сапсаваць адносіны паміж нашымі дзяржавамі, што, несумнеўна, з'явілася б вялікай памылкай, якую прыйшлося б выпраўляць нашым дзецям і ўнукам», - заяўляюць аўтары звароту.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках