25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель - беларускаму: паспрабуй дагані!

9

Даляр і еўра ўзляцелі да новых максімумаў да расейскага рубля з раніцы ў чацвер, расейская валюта працягвае хутка здаваць пазіцыі да бівалютнага кошыку.

Таргі на ММВБ па даляры разлікамі "заўтра" пачаліся на ўзроўні 34,2 рубля за адзінку амерыканскай валюты, праз некалькі хвілін даляр падняўся да 34,5 рубля, гэта на 74 капейкі вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняга дня і прыкладна на 1 рубель 30 капеек вышэй за бягучы афіцыйны курс даляра, паведамляе NEWSru.com.

Еўра пачаў таргі разлікамі "заўтра" каля 45,1-45,2 руб./EUR1, гэта прыкладна на 30 капеек вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняга дня і больш чым на рубель перавышае значэнне афіцыйнага курсу.

Кошт бівалютнага кошыку (аперацыйны індыкатар ЦБ РФ, уключае $0,55 і EUR 0,45), па разліках на 10:10 па маскоўскім часе, склаў 39,3 рубля, на 55 капеек вышэй за вечаровы ўзровень папярэдняга гандлёвага дня.

Імклівы ўзлёт даляра і еўра, па меркаванні экспертаў, тлумачыцца паляпшэннем сітуацыі на рынку кароткатэрміновай рублёвай ліквіднасці і настроем удзельнікаў рынка на набліжэнне да ўзроўня падтрымкі бівалютнага кошыку (41 рубель).

На дынаміку катыровак таксама ўплывае паніжэнне еўра на Forex да 1,31 даляра.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ЦБ абвясціў, што верхняя мяжа дыяпазону ваганняў бівалютнага кошыку (аперацыйны індыкатар ЦБ РФ, $0,55 і EUR 0,45) знаходзіцца на ўзроўні 41 рубля, што адпавядае адзнацы 36 рублёў за даляр пры курсе 1,3 даляра за еўра. Нескладана палічыць, што зыходзячы з такіх здагадак курсу еўра дазволена дасягаць 47 рублёў. А калі еўра будзе каштаваць не 1,3 даляра, а вышэй, як цяпер, то і верхняя мяжа для еўра да рубля перасунецца ў большы бок.

Паміж тым у аглядзе "Альфа-банка", які прыводзіць сайт выдання SmartMoney, вядзецца, што "станоўчы эфект ад паніжэння абменнага курсу рубля з пункту гледжання развіцця расейскай эканомікі будзе вельмі абмежаваным", Прычына, па меркаванні экспертаў, складаецца ў тым, што выплаты па знешніх абавязках карпарацый значныя, каэфіцыент загрузкі магутнасцяў высокі, а заробкі і зберажэнні насельніцтва намінаваныя, па большай частцы, у рублях. Аналітыкі лічаць, што паслабленне расейскай валюты выкліча рост інфляцыі і што Расея рызыкуе ўвайсці ў спіраль дэвальвацыі і інфляцыі.

Варта адзначыць, што падзенне расейскага рубля непазбежна пацягне за сабой чарговую рэзкую дэвальвацыю беларускага рубля. Калі дэвальвацыя беларускага рубля будзе адставаць ад дэвальвацыі расейскага, то расейскі рынак, вядучы для беларускіх тавараў, у сённяшніх умовах будзе страчаны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках