25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэгіянальныя правайдэры ўзнімаюць кошты на інтэрнэт

Адразу некалькі гомельскіх правайдэраў абвесцілі пра змяненне з 1 лютага тарыфаў на доступ у інтэрнэт.

"У сувязі з тым, што асноўная частка выдаткаў (аплата знешняга канала доступу ў інтэрнэт, арэнда кабельнай каналізацыі, арэнда памяшканняў для размяшчэння ADSL-абсталявання і інш.) ажыццяўляецца ў далярах і еўра, адбылося значнае павелічэнне выдаткаў", тлумачыць свой крок ТАА «Сервер Тэлекам».

Правайдэр пайшоў на зніжэнне кошту анлім-прапановаў, аднак падвысіў кошт трафіку для тарыфных планаў «Сетка» і «Бізнэс», паведамляе Electroname.com.

Аналагічнымі прычынамі патлумачыў падвышэнне тарыфаў яшчэ адзін гомельскі правайдэр - СТАА "Ностра".

Найбольш хваравіта ўспрынялі такі крок карыстальнікі хатніх сетак, для якіх плата за трафік істотна павялічаная. Да апошняга моманту ў Гомелі тарыфы на доступ у інтэрнэт праз хатнюю сетку былі аднымі з самых нізкіх у краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках