25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На працягу года Міністэрства інфармацыі вынесла СМІ 56 папярэджанняў

1

Летась Міністэрства інфармацыі вынесла 56 пісьмовых папярэджанняў 51 сродку масавай інфармацыі.

Аб гэтым паведаміў прэс-службе БАЖ кіраўнік сектара рэгістрацыі СМІ і кантролю над выкананнем заканадаўства Мініінфармацыі Віктар Гурэцкі.

Выхад аднаго перыядычнага выдання быў прыпынены. Гэтай санкцыі ў лютым 2008 года падвергнулася гарадзенская газета рэкламнага характару «Всё для всех. Гродно». Падставай для гэтага, па словах чыноўніка, стала публікацыя ў выданні анекдотаў з нецэнзурнай лексікай.

Для параўнання: у 2007 годзе Міністэрства інфармацыі вынесла 86 пісьмовых папярэджанняў 76 выданням. Дзейнасць трох выданняў была прыпыненая на 3 месяцы.

На 1 студзеня 2009 года – па дадзеных статыстыкі, прадстаўленай на сайце міністэрства, — зарэгістравана 1307 друкаваных СМІ. У параўнанні з чэрвенем 2008 г. гэта на 37 выданняў больш (было 1270). Усяго з таго часу недзяржаўных газет стала менш на 23, а дзяржаўных — на 4 больш. Аднак агульная колькасць выданняў вырасла за кошт рэгістрацыі новых часопісаў і бюлетэняў.

У папярэднім месяцы было анулявана 26 пасведчанняў аб рэгістрацыі, — паведамляецца ў той жа статыстычнай выкладцы.

«Усё, што нараджаецца, калі-небудзь знікае. Так і СМІ — і з'яўляюцца, і знікаюць», — растлумачыў лічбы Віктар Гурэцкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках