26 лiстапада 2024, aўторак, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На таргах БВФБ курс даляра вырас на 16 рублёў, попыт больш чым у 3 разы перавысіў прапанову

13

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 28 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 16 рублёў і склаў 2.722 рубля.

Па дадзеных БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём угод склаў 24 млн. 446 тыс. (попыт 24 млн. 541 тыс., прапанова 7 млн. 859 тыс.), паведамляе БелаПАН.

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 24 банкі. Аб'ём угод склаў 297 млн. 730 тыс. (попыт 297 млн. 730 тыс., прапанова 298 млн. 530 тыс.), а курс знізіўся на 2,99 рубля і склаў 78,48 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах па еўра прынялі ўдзел 26 банкі. Аб'ём угод склаў 7 млн. 935 тыс. (попыт 7 млн. 934 тыс., прапанова 8 млн. 336 тыс.), а курс знізіўся на 44 рублі і склаў 3.554 рубля за адзін еўра.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках