26 лiстапада 2024, aўторак, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Попыт на даляры ў 15,7 раза перавысіў прапанову

29

У Беларусі фантастычнымі тэмпамі расце попыт на амерыканскую валюту.

Як мы ўжо паведамлялі, па выніках таргоў замежнымі валютамі 30 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША па стаўленні да беларускага рубля абнавіў гістарычны максімум і склаў 2.752 рубля. У параўнанні з ўчорашняй катыроўкай даляр вырас да беларускага рубля адразу на 30 рублёў, або на 1,1%.

Па дадзеных БВФБ, 30 студзеня ў таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём угод склаў 47 млн. 856 тыс. (попыт — 49 млн. 923 тыс., прапанова — 3 млн. 179 тыс.). Такім чынам, попыт на амерыканскую валюту перавысіў прапанову ў 15,7 разу, перадае БелаПАН.

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 24 банкі. Аб'ём угод склаў 447 млн. 517 тыс. (попыт — 447 млн. 517 тыс., прапанова — 448 млн. 335 тыс.), а курс знізіўся на 0,77 рубля і склаў 77,71 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах па еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём угод склаў 13 млн. 52 тыс. (попыт — 10 млн. 836 тыс., прапанова — 13 млн. 52 тыс.), а курс знізіўся на 6 рублёў і склаў 3.548 рублёў за адзін еўра.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках