25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады зноў забаранілі мітынг супраць будаўніцтва АЭС

7

Смаргоньскія ўлады не дазволілі правесці пікет супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне.

У адказе чыноўнікі спасылаюцца на тое, што пакуль не падпісаны ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб будаўніцтве АЭС менавіта ў Астравецкім раёне, паведамляе «Радыё Свабода».

Смаргоньскія актывісты планавалі правядзенне пікету «Астравецкая АЭС - пагроза смаргонцам» 11 студзеня. Аднак адзін з яго заяўнікаў атрымаў адказ мясцовых чыноўнікаў, у якім зазначаецца, што пакуль толькі дзяржаўная камісія па выбары месца размяшчэння зямельнага надзелу для будаўніцтва станцыі падпісала акт аб будаўніцтве АЭС менавіта ў Астравецкім раёне.

Аднак без подпісу беларускага кіраўніка такое рашэнне нельга лічыць канчатковым. Таму мясцовыя чыноўнікі палічылі пікет супраць будаўніцтва АЭС немэтазгодным.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках