25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сідорскаму па-ранейшаму моцна перашкаджае імпарт

17

Прэм'ер-міністр Беларусі заявіў, што Аляксандрам Лукашэнкай пастаўлена задача на працягу бліжэйшых 2-3 месяцаў падрыхтаваць праграму "па максімальным засваенні імпартазамяшчальнай прадукцыі".

"І працу гэтую не трэба пачынаць з чыстага аркуша. Яе проста трэба ўзяць, скапіраваць і стварыць. Няхай на першым этапе яна будзе некалькі горш за імпартныя аналагі, але гэта будзе наша нацыянальная прадукцыя", - заявіў С.Сідорскі, наведваючы ПА "БелАЗ".

Прэм'ер канстатаваў, што "сёння ў нас шмат імпартнай прадукцыі, якую мы маглі бы замясціць уласнай".

Акрамя таго, С.Сідорскі звярнуў увагу на пашырэнне асартыменту тавараў народнага спажывання. "Да гэтых найпростых тавараў павінныя вярнуцца нашы прадпрыемствы. У свеце сёння закрыліся прадпрыемствы, якія выпускаюць тавары народнага спажывання, якія яшчэ ўчора дамінавалі на рынках. Мы павінныя скарыстацца магчымасцямі, якія з’явіліся", - заявіў прэм'ер- міністр Беларусі.

«Калі хтосьці ставіць задачу выжываць, то мы такой задачы не ставім»

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі лічыць неабходным пашырыць вытворчую кааперацыю ў межах створанага Мытнага саюза з Расеяй і Казахстанам і сумеснымі высілкамі пераадольваць негатыўны ўплыў крызісу.

"Нашы эканомікі павінныя дапаўняць адна адну, каб расейскія, казахстанскія тэхналогіі перацякалі да нас. Нашы тэхналогіі перацякалі ў Казахстан і Расею", - заявіў кіраўнік беларускага ўрада, наведваючы ПА «БелАЗ».

У прыватнасці, адзначыў, беларускі прэм'ер, «кааперацыя паміж Беларуссю і Расеяй складае ад 60% да 90% па асобных відах прадукцыі. Гэта вельмі добра і галоўнае - нам не страціць гэтага».

Па словах С.Сідорскага, «ва ўмовах фінансавага крызісу, для нас адкрываюцца новыя нішы, мы павінныя зрабіць так, каб у нашых краінах, якія ствараюць Мытны саюз, не было дапушчана паніжэння працоўных месцаў». «Калі хтосьці ставіць задачу выжываць, то мы такой задачы не ставім. Мы ставім задачу развівацца», - падкрэсліў беларускі прэм'ер.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках