25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва АЭС у 30 кіламетрах ад возера Нарач – злачынная дурасць

6
Будаўніцтва АЭС у 30 кіламетрах ад возера Нарач – злачынная дурасць

Большасць удзельнікаў апытання на сайце Хартыі’97 катэгарычна асудзілі намер беларускіх улад будаваць АЭС у Астраўцы.

68,8 % удзельнікаў апытання лічаць, што будаўніцтва АЭС у 30 кіламетрах ад возера Нарач – злачынная дурасць. 16,2 % удзельнікаў апытання лічаць, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі – гэта жыццёвая неабходнасць. І яшчэ 15% упэўненыя, што ўлады Беларусі вырашылі будаваць АЭС, каб шантажаваць Еўразвяз.

Нагадаем, што Астравецкая пляцоўка вызначаная беларускімі ўладамі як месца будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Паўночны захад Беларусі — край найпрыгажэйшых азёр, размешчаных сярод маляўнічых пагоркаў. Месца, багатае запаведнікамі і заказнікамі. Недалёка размешчаны нацыянальны парк Нарачанскі — самае папулярнае месца адпачынку ў Беларусі.

P.S. Зараз на сайце Хартыі’97 праводзіцца новае апытанне. Прапаноўваем чытачам адказаць на пытанне «Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках