25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт у Беларусі можа падаражэць

14

Дырэктар па маркетынгу інтэрнэт-правайдэра «Атлант Тэлекам» Аляксандр Вавула ў інтэрв'ю radio.TUT.by не выключыў магчымасці падвышэння кошту доступу ў інтэрнэт у сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля.

Паводле словаў Аляксандра Вавулы, "такую магчымасць кампанія разглядала".

У сувязі з дэвальвацыяй выдаткі інтэрнэт-правайдэра ўзраслі. Гэта звязана з падвышэннем кошту доступу ў інтэрнэт праз канал "Белтэлекама", кошт якога для другасных правайдэраў зафіксаваны ў далярах; з-за павелічэння арэнднай платы, якая ў Беларусі прывязаная да курсу еўра; а таксама ў сувязі з распаўсюджанай практыкай прывязваць зарплаты супрацоўнікаў і выдаткі па маркетынгу да курсу амерыканскага даляра, перадае сайт www.electroname.com.

Па словах прадстаўніка правайдэра, "Атлант Тэлекам" вымушаны быў перагледзець шэраг тарыфных планаў, якія сталі нерэнтабельныя. Што датычыць абяцаных безлімітных тарыфных планаў, дык канчатковае рашэнне па кошце будзе прынята ў хуткім часе. Дадатковыя безлімітныя прапановы павінны з'явіцца пасля святаў у сярэдзіне студзеня 2009 года.

Аляксандр Вавула не выключыў, што частку стратаў у сувязі з дэвальвацыяй рубля правайдэр паспрабуе пакрыць за кошт дадатковых новых паслугаў, а не праз падвышэнне кошту доступу ў сетку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках