25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дазволілі прадаваць самагон. У два разы танней за гарэлку

9

З 1 студзеня 2009 года ў Беларусі ўсталяваны акцыз на «арыгінальныя алкагольныя напоі, якія вырабляюцца па нетрадыцыйнай тэхналогіі з ужываннем народных рацэптаў» з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 28% і больш.

Прадаваць самагон «у мэтах узнаўлення поўнасці беларускіх нацыянальных традыцый» змогуць толькі ў чатырох месцах.

Указ № 709 «Аб стаўках акцызаў на падакцызныя тавары» падпісаў Аляксандр Лукашэнка, піша «Завтра твоей страны».

Паводле ўказу, адзін літр стоадсоткавага этылавага спірту, які змяшчаецца ў гатовай самагонцы, у першым паўгоддзі 2009 года абкладаецца акцызам у памеры 7 530 рублёў, у другім паўгоддзі – 7850 рублёў. Гэта амаль у два разы менш, чым кошт акцыза на гарэлку.

У зацверджаны ўрадам пералік юрыдычных асоб, дзе дазволена варыць (а зараз і прадаваць самагон) уваходзяць музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Нацыянальны парк «Белавежская пушча», культурна-забаўляльны комплекс «Беларуская вёска XIX стагоддзі» і горналыжны спартовы комплекс «Лагойск».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках