25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зэльцэра могуць вызваліць з беларускай турмы

2

Амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, які знаходзіцца ў беларускай турме, могуць вызваліць з-за кратаў пасля міжнароднага медыцынскага абследавання.

Такое меркаванне выказаў адвакат Зміцер Гарачка ў каментары «Еўрарадыё». Заканадаўства дазваляе датэрміновае вызваленне па прычыне хваробы.

«Тое, што ён хварэе, і калі будзе вызначана, што ёсць гэтая хвароба, — у нас заканадаўства дазваляе ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Такі варыянт ёсць», - кажа Зміцер Гарачка.

Нагадаем, што пашыранае медыцынскае абследаванне Эмануіла Зэльцэра пройдзе ў студзені. Удзел у ім прымуць тры беларускіх доктара, а таксама лекар з ЗША Альберт Бенчабат.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках