25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскія ІП адмаўляюцца аплачваць арэнду

14

Дырэкцыя двух рынкаў Салігорска ў паніцы. Пераважныя большасць прадпрымальнікаў не падпісваюць дамовы з новымі расцэнкамі.

Замест гэтага адсылаюць у рэспубліканскія інстанцыі калектыўныя скаргі, а адміністрацыі рынкаў уручаюць пратаколы рознагалоссяў, піша Bulletinonline.

Прычынай масавага абурэння ІП сталася тое, што са студзеня арэнда аднаго квадратнага метра гандлёвай плошчы паводле дамовы стала не пяць еўра, а сем. Павелічэнне арэнды адбылося па жаданні мясцовай улады, якая, мяркуючы па ўсім, для рынкавых гандляроў далёка не такі аўтарытэт, як прэзідэнт.

«Мы ведаем, што стаўкі арэнднай планы зацверджаныя ў свой час кіраўніком дзяржавы. Для такіх рынкаў, як нашыя, стаўка не павінна перавышаць пяць еўра за квадратны метр. Калі дырэктар «Кастрычніцкага» Лідзія Жукавец абвясціла, што нам трэба плаціць па сем, мы пайшлі да старшыні райвыканкама. Нагадалі пра адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі. Ён як і не чуў», - кажа ІП Таццяна Кучынская.

Галоўны «вертыкальнік» Салігорска Аляксандр Рымашэўскі спаслаўся на тое, што райвыканкаму трэба выплачваць крэдыт на будаўніцтва таго ж рынка, а банк падняў адсоткі. Такое тлумачэнне не задавальняе прадпрымальнікаў.

«На пляцоўцы, дзе знаходзіцца рынак, няма сцёку вады, не пракладзеныя ліўнёўкі, паміж ралетамі бруд, вада альбо лёд. І ралеты, і павільёны мы куплялі за свой кошт. Бралі тыя ж крэдыты, адсоткі па выплаце і для нас узраслі. Куплялі ралеты пад націскам той жа ўлады. Нам незразумела, куды наогул пайшлі тыя велізарныя сумы, на якія, як выдаткаваныя на будаўніцтва рынка, спасылаецца старшыня райвыканкама», – кажа ІП Святлана Чакур.

У сваіх лістах у Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і дзяржкантроль прадпрымальнікі, у прыватнасці, патрабуюць правесці праверку выдаткавання грашовых сродкаў на будаўніцтва «Кастрычніцкага», фінансавую праверку дзейнасці рынкаў. Называюць адну з прычынаў марнавання дырэкцыяй рынкаў лішніх грошай – моцна раздзьмутыя штаты рынкавых працаўнікоў, многім з якіх, на погляд ІП, фактычна няма чаго рабіць.

«Крызіс б'е па ўсіх, але чаму чыноўнікі лічаць, што той жа ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб велічыні стаўкі па арэнднай плаце не абавязковы для выканання? Атрымліваецца, мясцовая ўлада робіць, што хоча?» - здзіўляецца ІП Уладзімір.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках