25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя кадравыя прызначэнні: Пяткевіч пайшла на падвышэнне (Абноўлена)

51

Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэнняў у сваёй адміністрацыі і шэрагу міністэрстваў.

Беларускі кіраўнік сёння прызначыў Наталлю Пяткевіч першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. З лістапада 2004 года яна была намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

У той жа час Мікалая Снапкова Лукашэнка прызначыў намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да гэтага Снапкоў займаў пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Лукашэнка таксама прызначыў былога гендырэктара «Белбакалеі» Валянціна Чаканава міністрам гандлю і даў згоду на прызначэнне Сяргея Алейніка намеснікам міністра замежных спраў Беларусі з захаваннем функцый Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Беларусі пры Святым Прастоле, Надзвычайнага і Паўнаважнага Амбасадара Беларусі пры Суверэнным Вайсковым Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты.

Лукашэнка таксама прызначыў Анатоля Курыльца намеснікам міністра ўнутраных спраў - начальнікам галоўнага ўпраўлення кадраў (статс-сакратаром), Сяргея Мышкаўца намеснікам генеральнага пракурора Беларусі, Аляксандра Білейчыка - першым намеснікам міністра юстыцыі і Алу Бодак - намеснікам міністра юстыцыі. Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў прызначэнне Сяргея Кісялёва намеснікам міністра фінансаў.

Адміністрацыя павінная змяніць стыль працы – Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы сёння першага намесніка і намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, падкрэсліў, што Адміністрацыя павінная змяніць стыль сваёй працы.

"Адміністрацыя павінная змяніць стыль сваёй працы. Яна павінная стаць сапраўдным штабам прэзідэнта", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым Адміністрацыя не павінная "цягнуць" замест іншых дзяржорганаў некаторыя іх функцыі, выпраўляючы чужыя недапрацоўкі.

Неабходна цвёрда ставіць пытанне аб адпаведнасці кадраў займаным пасадам, калі дакументы ці прапановы, якія ўносяцца імі кіраўніку дзяржавы, прапрацаваныя адкрыта няякасна, а прадстаўленыя для прызначэння на адказныя пасады кандыдатуры не падыходзяць па іх дзелавых або маральных якасцях. Лукашэнка таксама паставіў пэўныя задачы кіраўніку Адміністрацыі Ўладзіміру Макею.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што найважнейшым пытаннем застаецца праца з кадрамі і ідэалогія.

Наталлі Пяткевіч даручана ўзяць пад свой кантроль усю ідэалагічную працу ў краіне. "Ніякага фармалізму, ніякай балбатні, як гэта бывае на адзіных днях інфармавання. Гэта горш, чым наогул нічога не рабіць!", - адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама паставіў задачу звярнуць адмысловую ўвагу на працу сродкаў масавай інфармацыі. "Тут азначыўся нейкі спад, калі не сказаць застой у асобных СМІ", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках