26 лiстапада 2024, aўторак, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ломаць: Я не даваў распараджэнне прыбраць расейскія тавары

10

Старшыня Камітэта дзяржкантроля аспрэчыў інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ, пра тое, што ён аддаваў загад прыбраць з продажу тавары расейскай вытворчасці.

Шэраг расейскіх і беларускіх выданняў паведамілі, што ў многіх населеных пунктах Беларусі супрацоўнікі дзяржкантролю згодна з распараджэннем Зянона Ломаця пад рознымі падставамі канфіскоўваюць з гандлю расейскія прадукты. У якасці адной з прычын называўся занадта дробны шрыфт на ўпакоўках.

«Гэта поўнае глупства. Я нікому не аддаваў распараджэнняў», - заявіў Ломаць РИА Новости.

Пры гэтым Ломаць адзначыў, што выступае за пашырэнне прысутнасці беларускіх тавараў у гандлёвай сетцы краіны, но не за выключэнне з яе тавараў замежнай вытворчасці.

«Пакупнік мусіць ведаць, якую прадукцыю і прадукцыю якой краіны набываць. У пакупніка мусіць быць выбар», - сказаў кіраўнік камітэта. Ён лічыць пытанні прасоўвання беларускай прадукцыі і мінімізацыі імпарту вельмі важнымі ў цяперашні час для Беларусі.

«Увага да гэтага пытання прыносіць пэўныя вынікі… Сёння ўжо не трэба поўзаць на каленках каля беларускіх прылаўкаў у пошуках беларускай прадукцыі – сёння яна ўжо прысутнічае на больш прывабных для пакупніка паліцах», - сказаў Ломаць, адносячы гэтую заслугу да дзейнасці камітэта дзяржаўнага кантроля Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках