25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дырэктар «Ждановічаў» заплаціў за сваю свабоду 30 мільёнаў даляраў

30

Яўген Шыгалаў цалкам пакрыў «нанесеную дзяржаве шкоду».

Пра гэта паведаміў на прэс- канферэнцыі ў Менску намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан, перадае «Інтэрфакс».

«Шыгалаў пакрыў нанесеную дзяржаве шкоду ў поўным аб'ёме», - паведаміў Конан.

Як удакладніў Конан, сума шкоды склала 80 мільярдаў беларускіх рублёў (каля 30 мільёнаў даляраў ЗША).

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, справа ў дачыненні да старшыні праўлення Гандлёвага дома «Ждановічы» Яўгена Шыгалава была ўзбуджаная ў студзені 2008 года. Яго затрымалі 5 красавіка 2008 года, арыштавалі -- 7 красавіка. 15 красавіка Шыгалаву было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі і незаконным захопе земляў. 26 чэрвеня Шыгалава вызвалілі з-пад варты пад заклад у 10 млрд. рублёў.

У ліпені Я.Шыгалаў выязджаў на лячэнне ў Лондан. Апошнія некалькі тыдняў перад вызваленнем пад заклад ён знаходзіўся пад кругласутачнай аховай у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія», дзе праходзіў курс лячэння. Яшчэ да арышту Я.Шыгалаў двойчы перанёс інфаркт міякарда і быў праапераваны.

Нагадаем, што асноўным эпізодам, які ставілі ў віну бізнэсмэну, з'яўлялася нямэтавае выкарыстанне і захоп земляў. У якасці «кампенсацыі» дырэктару рынка «Ждановічы» прапанавалі пабудаваць Лядавы палац у Чыжоўцы.

29 красавіка 2008 года, выступаючы ў «палаце прадстаўнікоў», Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Шыгалаў «нагой дзверы адчыняў ва ўрад, адміністрацыю прэзідэнта».

Як стала вядома 1 кастрычніка, Шыгалаў быў памілаваны па рашэнні Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках