26 лiстапада 2024, aўторак, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-служба Нацбанка: Ліст Пракаповіча Сідорскаму неаб’ектыўны

44

Упраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка пракаментавала ліст старшыні банка прэм’ер-міністру.

Намеснік начальніка ўпраўлення Міхаіл Журавовіч сказаў, што гэты ліст са службовай перапіскі двух чыноўнікаў нельга разглядаць, як аб’ектыўны дакумент пра стан банкаўскай сістэмы.

«Гэта службовая перапіска. І факты, якія там прыведзеныя, у натуральных межах і нават ніжэйшыя за сусветныя нарматывы»,- заявіў Журавовіч у інтэрв’ю «Еўрарадыё».

«Дзяржаўная банкі штогод умацоўваюцца. Бо яны абслугоўваюць дзяржпраграмы, займаюцца ільготным крэдытаваннем. Натуральна, патрабуюцца і пэўныя ўліванні. Так і заснавальнікі іншых банкаў час ад часу іх умацоўваюць»,- адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення Нацбанка.

Што ж тычыцца таго, што стан банкаў пагаршаецца праз крэдыты, якія беларусы нібыта не вяртаюць усё часцей, дык паводле словаў Міхаіла Журавовіча, у Беларусі сітуацыя з імі знаходзіцца цалкам у межах існуючых нарматываў.

«Гэтая лічба ніколі не хаваецца. У нас зараз каля 3% праблемных крэдытаў пры нарматыве ў 5%. А міжнародная практыка дапускае 5-6%. Так што ў нас самае законапаслухмянае насельніцтва датычна банкаўскай сістэмы»,- лічыць Міхаіл Журавовіч.

Нацбанк не лічыць надзвычайнай сітуацыю з ростам долі праблемнай запазычанасці ў беларускіх банках, заявіў прэс-сакратар – начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Анатоль Драздоў.

Нагадаем, што 12 кастрычніка агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч напісаў ліст прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму, у якім жорстка ахарактэрызаваў стан беларускай банкаўскай сістэмы. Так, згодна з заявай Пракаповіча, над банкаўскай сістэмай Беларусі навісла «значная пагроза».

Старшыня НББ адзначыў, што ў сувязі з нарастаючым крызісам ліквіднасці ў дзяржбанках і ростам праблемных крэдытаў павялічыліся затрымкі падатковых выплат. Пётр Пракаповіч адкрыта звярнуўся да Сідорскага з прапановай знізіць патрабаванні да дзяржаўных банкаў па фінансаванні дзяржпраграм і перадаць гэтыя функцыі дзяржаўнаму агенцтву.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках