26 лiстапада 2024, aўторак, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнеру Андрусю Цянюту ў трэці раз перанеслі дату прысягі

2

Па невядомых прычынах кіраўніцтва Полацкай вайсковай часткі №49510 зноў перанесла дату прысягі гомельскага актывіста «Маладога фронта».

Як паведаміў сайту mfront.net палітжаўнер Андрусь Цянюта, кіраўніцтва часткі прызначыла новую дату – 17 кастрычніка. Такім чынам, Андрусю Цянюту ўжо ў трэці раз пераносяць дату прысягі.

Нагадаем, што медыкі прызналі Андруся Цянюту непрыдатным да вайсковай службы з прычыны плоскаступнёвасці і скаліёзу 2 ступені. Аднак ваенкамат перанакіраваў моладзевага актывіста на новае абследаванне, і ў пачатку верасня абласны клінічны шпіталь знізіў яму ступень скаліёзу.

Андруся Цянюту неаднаразова прысуджалі да штрафаў і адміністрацыйных арыштаў за сваю палітычную дзейнасць. У траўні 2009 года разам з іншымі моладзевымі актывістамі ён трымаў галадоўку салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам.

Адзначым, што супраць моладзевых актывістаў у Беларусі з нядаўняга часу дзейнічае так званы «палітычны прызыў».

Зміцер Жалезнічэнка быў першым моладзевым актывістам, якога гвалтоўна прызвалі ў армію 25 студзеня 2008 года. Апазіцыянер быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны. Падчас навучання быў выдатнікам і не прапускаў заняткаў без паважлівай прычыны. Першае адлічэнне ў верасні 2007 года актывіст дэмакратычных сілаў абскардзіў у судзе і 16 студзеня дамогся ўзнаўлення ў вну, але праз чатыры дні зноў быў адлічаны і адпраўлены ў армію.

У студзені 2009 года падобная сітуацыя паўтарылася з актывістамі «Маладога Фронту» Іванам Шылам і Зміцерам Хведаруком, а таксама з лідэрам «Моладзі БНФ» Франакам Вячоркам. Моладзевых актывістаў адправілі ў армію, нягледзячы на медыцынскія супрацьпаказанні.

А ў верасні 2009 года ў армію быў гвалтоўна прызваны актывіст «Маладога фронту» Яўген Скрабец. Яго прызналі прыдатным да вайсковай службы, нягледзячы на сур'ёзнае захворванне спіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках