25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Латвіі: Расея рэпетавала ў Беларусі нападзенне на Балтыю

14
Кіраўнік Мінабароны Латвіі: Расея рэпетавала ў Беларусі нападзенне на Балтыю

Расейска-беларускія ваенныя вучэнні «Захад-2009» мелі палітычную падаплёку, заявіў Імантс Ліегіс.

Сцэнар нападзення на дыскусіі экспертаў «Расейская палітыка бяспекі: ці варта чакаць змен?» агучыў міністр абароны Латвіі Імантс Ліегіс. Ён распавёў, што паводле плану вучэнняў расейскі горад Калінінград акружылі праціўнікі, і, каб яго вызваліць, войска інсцэніравала нападзенне на краіны – удзельніцы НАТА – Латвію, Літву і Эстонію, паведамляе сайт Telegraf.lv.

Ліегес прызнаў, што ў сцэнара вучэнняў была палітычная падаплёка. Таму Латвія ў наступным годзе планавала на сваёй тэрыторыі арганізаваць такія ж ваенныя вучэнні, але з-за абмежаванасці ў сродках, паводле міністра, гэта мерапрыемства пакуль не значыцца сярод прыярытэтаў.

Разам з тым міністр абароны падкрэсліў, што бяспека Латвіі забяспечваецца на годным узроўні, нават нягледзячы на крызіс.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, стала сенсацыяй агучванне адной з мэтаў расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў.

29 верасня на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі «сумесная расейска-беларуская групоўка паспяхова разбіла ўмоўнага агрэсара і перайшла ў контрнаступленне». На думку менскага вайсковага аналітыка Аляксандра Алесіна, мэта контрудара згодна са сцэнаром гэтых вучэнняў, што імітуюць канфлікт з НАТА, - прарвацца на дапамогу «блакаднаму Калінінграду», а затым заняць балтыйскі плацдарм.

Алесін нагадаў: расейскія стратэгі называюць Беларусь «пятлёй на шыі Прыбалтыкі». Беларуска-расейскія маштабныя ваенныя «гульні» мадэлююць гіпатэтычны канфлікт з НАТА.

Нагадаем, што ў манеўрах «Захад-2009» удзельнічалі больш за 12 тысячаў вайскоўцаў і некалькі сотняў адзінак баявой тэхнікі. Ніколі раней на тэрыторыю нашай краіны не ўваходзіла такая колькасць расейскіх вайскоўцаў – 6 тысячаў салдатаў.

У вучэнні былі задзейнічаны баявая і спецыяльная тэхніка, у тым ліку 103 лятальныя апараты (63 самалёты і 40 верталётаў), каля 470 баявых браняваных машынаў, 228 танкаў, 234 самаходных і буксаваных артылерыйскіх гарматаў, мінамётаў і рэактыўных сістэмаў залпавага агню.

Адной з мэтаў вучэнняў называецца ліквідацыя ўзброеных канфліктаў, але беларускія дэмакратычныя сілы ўпэўненыя, што вучэнні нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках