26 лiстапада 2024, aўторак, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глен Хэнлан: «Дынама» згуляла лепшы матч у сезоне

3

Галоўны трэнер хакейнага клуба «Дынама» (Менск) задаволены вынікам матчу з маскоўскім «Спартаком», які прайшоў 15 кастрычніка.

«Дынама» згуляла лепшы матч у сезоне. Думаю, усе атрымалі задавальненне, я вельмі задаволены вынікам, — сказаў Глен Хэнлан на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы. — «Спартак» гуляў так, як і павінен быў гуляць, на высокіх хуткасцях».

Па словах Хэнлона, яго падапечным неабходна палепшыць рэалізацыю галявых момантаў, «тым больш калі ёсць большасць». Канадскі спецыяліст высока ацаніў гульню галкіпера Андрэя Мезіна. «Звычайна брамнік — гэта 70% каманды. Я не буду казаць пра сённяшні матч, але Андрэй дзейнічаў вельмі добра. «Спартак» стварыў шмат момантаў», — адзначыў Хэнлан.

Славак Рыхард Лінтнер, які вярнуўся нядаўна ў «Дынама», стаў «вельмі добрым дадаткам», лічыць галоўны трэнер менскага клуба, аднак у матчы са «Спартаком» ён выглядаў «крыху стомленым», паведамляе БелаПАН.

Галоўны трэнер масквічоў Мілаш Ржыга адзначыў, што ў апошніх трох матчах яго каманда не можа закінуць больш за дзве шайбы. Ён наракаў на вялікую колькасць выдаленняў (восем супраць чатырох у «Дынама») і невыкарыстанне рэальных галявых шанцаў.

На пляцоўцы менскага Палаца спорту каманда Глена Хэнлана выйграла ў «Спартака» з лікам 3:2 (1:1, 0:0, 2:1). Для гаспадароў перамога, а для гасцей параза сталі трэцімі запар.

Шайбы закінулі: у «Дынама» — Ханес Хювенен (10.14, у большасці 5 на 3, пас — Віле Пелтанен; 43.18, пас — Марцін Шэўц, Віле Пелтанен) і Дзмітры Мялешка (51.34, у большасці, пас — Марцін Шэўц); у гасцей — Іван Баранка (17.24, пас — Аляксей Заварухін, Ілля Каблукоў) і Кірыл Лямін (45.14, пас — Іван Баранка, Марцін Цыбак).

У мінулым сезоне дынамаўцы чатыры разы сустракаліся са «Спартаком» і набралі адзін бал з 12 магчымых (0:2, 1:2, па булітах, 4:7, 0:2).

Пасля 14 матчаў на рахунку «Дынама» 20 ачкоў (6 перамогаў у асноўны час, 1 па булітах і 7 паразаў у асноўны час, 34 закінутых і 38 прапушчаных шайбаў). Каманда займае 13-е месца ў агульнай табліцы, восьмае — у Заходняй канферэнцыі і пятае — у дывізіёне Баброва.

Бамбардзіры па сістэме «гол+пас»: Ханес Хювенен — 14 балаў (8+6), Віле Пелтанен — 7 (1+6), Дзмітры Мялешка — 6 (4+2), Джэф Плат, Байран Рычы, Андрэй Стась — па 5 (3+2), Юнас Андэрсан — 5 (2+3), Юсі Маканен — 5 (1+4), Юсэф Бумед'ен — 5 (0+5), Уладзімір Дзянісаў — 4 (2+2), Д'юі Уэсткат — 4 (1+3), Марцін Шэўц — 3 (0+3), Аляксандр Кулакоў — 2 (2+0), Андрэй Міхалёў, Алег Шафарэнка — па 2 (1+1), Каспарс Саўлеціс — 1 (1+0), Віктар Андрушчанка, Осі Ваананен, Сяргей Дзямагін, Рыхард Лінтнер, Аляксандр Радзінскі — па 1 (0+1).

Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе ў Менску: 20 кастрычніка — з хабараўскім «Амурам», 22-га — з новакузнецкім «Металургам», 24-га — з новасібірскай «Сібірру».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках