25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага фізіка-ядзершчыка вызвалілі з беларускай турмы

5

Андрэй Ажароўскі быў арыштаваны ў Астраўцы на грамадскіх слуханнях з нагоды будаўніцтва АЭС.

Як паведамляе «Радыё Свабода», расейскі фізік-ядзершчык выйшаў на волю 16 кастрычніка. Ля следчага ізалятара яго чакалі сябры і беларускія праваабаронцы.

Нагадаем, што ўвечары 9 кастрычніка каардынатар групы «Экаабароны» (Масква) фізік-атамшчык Андрэй Ажароўскі быў прысуджаны судом Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці да сямі сутак арышту па абвінавачванні ў дробным хуліганстве.

Ажароўскі быў затрыманы 9 кастрычніка ў Астраўцы, куды прыехаў для ўдзелу ў грамадскіх слуханнях, прысвечаных папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС. Ён быў дастаўлены ў мясцовае аддзяленне міліцыі, дзе ў яго канфіскавалі 94 друкаваных матэрыяла пад назвай «Крытычныя водгукі адносна папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС». У момант затрымання Ажароўскі, паводле яго словаў, не раздаваў друкаваныя матэрыялы.

Амбасада Расеі ўжо накіравала ноту пратэсту ў МЗС Беларусі. Нота перададзеная 12 кастрычніка ў консульскі аддзел МЗС для высвятлення дэталяў таго, што адбылося.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках