25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заклікі Рады Еўропы праігнараваныя: смяротныя прысуды застаюцца ў сіле

9

Калегія Вярхоўнага суда 2 кастрычніка пакінула ў сіле смяротны прысуд Васілю Юзэпчыку.

Такое рашэнне калегія Вярхоўнага суда прыняла па выніках разгляду касацыйнай скаргі па справе Васіля Юзэпчука, паведамляе БелаПАН.

29 чэрвеня Берасцейскі абласны суд прысудзіў 30-гадовага жыхара Драгічынскага раёна Васіля Юзэпчука да смяротнага пакарання за здзяйсненне серыі забойстваў пажылых жанчын, яго 28-гадовага хаўрусніка – да пажыццёвага зняволення з адбыццём пакарання ў выпраўленчай калоніі асобага рэжыма. Сам Юзэпчук сваёй віны не прызнаў.

У Юзэпчука ёсць 10 дзён, каб падаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Юзэпчук быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных пп. 12, 15, 16 ч. 2 арт. 139 (забойства пры абцяжваючых абставінах), чч. 2 і 3 арт. 207 (разбой), Гучэнка – у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных пп. 12, 15, 16 ч. 2 арт. 139 і ч. 3 арт. 207 Крымінальнага кодэкса.

У судзе было вызначана, што з лістапада 2007 па студзень 2008 гадоў злачынцы здзейснілі ў Драгічынскім раёне чатыры забойствы пажылых адзінокіх жанчын. Яшчэ два аналагічныя забойствы Юзэпчук здзейсніў адзін. Апроч гэтага, суд палічыў даказаным здзяйсненне апошнім разбоя на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.

Усе забойствы былі здзейснены з мэтай завалодвання грашовымі сродкамі жанчын. Узрост пяці з іх быў больш за 70 гадоў.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, 23 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, дзе гаворыцца, што беларускі «парламент» атрымае статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ толькі пасля адмены смяротнага пакарання. Адразу пасля гэтага цягам некалькіх месяцаў у Беларусі былі вынесены два смяротныя прысуды.

У адказ беларускія «дэпутаты» заявілі, што ў Беларусі практычна ўжо год не праводзіцца смяротнае пакаранне. Многія чыноўнікі выказалі меркаванне, што для адмены смяротнага пакарання ў Беларусі прыйдзецца правесці рэферэндум.

У сваю чаргу прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, такіх як «Міжнародная амністыя», неаднаразова заяўлялі, што для адмены смяротнага пакрання рэферэндум не патрэбны.

Так у інтэрв’ю БелаПАН намеснік генеральнага сакратара Рады Еўропы Мод де Бур-Букіккіё раней заяўляла, што «адмена смяротнага пакарання – гэта пытанне не рэферэндума, а праяўлення палітычнай волі з боку ўладаў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках