25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпартныя лекі знікнуць з беларускіх апатэкаў

22

Саўмін Беларусі ўключыў шмат якія лекі ў пералік тавараў, імпарт якіх ажыццяўляецца паводле ліцэнзіі Мінгандлю.

Як адзначае «Ежедневник», рашэнне прынятае ў мэтах упарадкавання імпарту лекавых сродкаў і абароны айчыннага вытворцы. У пералік імпартаваных лекаў, на пастаўку якіх неабходна атрымаць ліцэнзію Мінгандлю, уключаныя 25 прэпаратаў.

З лістапада ліцэнзію трэба будзе атрымліваць пры імпарце алтэя (Cough and cold preparations; Combinations (r05calO), таблетак ампіцыліна (Ampicillin), аскарбінавай кіслаты (Ascorbic acid), ацэцілсаліцылавай кіслаты (Acetylsalicylic acid), бісакадылу (Bisacodyl), брыльянтавага зялёнага (Viride nitens), геля гепарыну (Heparin), гліцына (Glycine), ёду (Iodine), таблетак хлорамфенікола (Chloramphenicol), магнію сульфату (Magnesium sulfate), таблетак метамізола (Metamizole sodium), крэму міканазола (Miconazole), настойкі глогу (Crataegus glycosides), настойкі валяр'яны (Valerian), настойкі календулы (Herbal remedies (r02aa); Herbal antiseptics and dishifectants), настойкі сардэчніка (Leonuri preparations), таблетак парацэтамола (Paracetamol), раствора перакісу вадароду (Hydrogen peroxide), пірацэтама з цынарызінам (Other psychostimulants and nootropics; Cinnarizine, combinations), пірацэтама (Piracetam), сіропу трыпутніка з вітамінам С (Combinations (rOScalO); Cough suppressants and expectorants), ратакана (Various (aOlabll); Herbal remedies (a16ax), хлоргексідзіна біглюканата раствора (Chlorhexidine), цэфалексіна капсулаў (Cefalexin), сіропу чабора з вітамінам С (Combinations (r05calO); Serpylli preparations), экстракта элеўтэракока (Eleutherococci preparations), таблетак эрытраміцына (Erythromycin).

Пры гэтым важна адзначыць, што ўзгадняць заяву на выдачу ліцэнзіі на імпарт вышэй пазначаных лекаў трэба будзе ў канцэрне «Белбіяфарм», які, вядома ж, будзе лабіяваць інтэрасы беларускіх вытворцаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках