25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пашле ваяваць у КСАР 5 тысяч беларускіх салдатаў

21

Пагадненні аб КСАР Аляксандр Лукашэнка таемна ад грамадскасці падпісаў яшчэ тыдзень таму.

«У сакратарыят АДКБ паступіў падпісаны прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пакет дакументаў, датычных стварэння КСАР»,— паведаміў кіраўнік прэс-службы АДКБ Віталь Стругавец. Паводле яго словаў, Аляксандр Лукашэнка падпісаў усе без выключэння дакументы, разгледжаныя на чэрвеньскім саміце АДКБ у Маскве, паведамляе «Коммерсант».

Хаця пра далучэнне Беларусі да КСАР стала вядома толькі ўчора, беларускі кіраўнік, як высветлілася, падпісаў адпаведнае пагадненне яшчэ ў мінулы чацвер, гэта значыць за дзень да правядзення ў Казахстане актыўнай фазы першых вучэнняў КСАР, за якімі назіралі казахскі, расейскі, кыргызскі, таджыкскі і армянскі прэзідэнты.

Так ці інакш, але далучэнне Менска да створанай з падачы Масквы ўдарнай групоўкі АДКБ істотна ўзмоцніць гэтую структуру. Паводле звестак крыніцаў у Мінабароны РФ, Беларусь пагадзілася даць у распараджэнне КСАР каля 5 тысячаў чалавек.

«Менск дэлегуе ў склад калектыўных сілаў адну брыгаду спецназа сваіх узброеных сілаў, антытэрарыстычнае падраздзяленне КДБ, спецпадраздзяленне МУС і падраздзяленне МНС. Агульная колькасць беларусаў у КСАР складзе каля 5 тыс. чалавек»,— паведаміў Стругавец.

Тым самым Беларусь стане адной з ключавых краінаў —удзельніцаў КСАР нароўні Расеяй і Казахстанам.

Як вядома, Масква вылучыла ў склад групоўкі паветрана-дэсантную дывізію і дэсантна-штурмавую брыгаду (каля 8 тыс. вайскоўцаў). Астана прадстаўленая ў КСАР дэсантна-штурмавой брыгадай (да 4 тыс. чалавек) і трыма атрадамі, сфармаванымі з ліку супрацоўнікаў МУС, МНС і органаў дзяржбяспекі. Арменія, Кыргызтан і Таджыкістан абмежаваліся батальёнамі, а Узбекістан удзельнічаць у стварэнні КСАР адмовіўся.

Рашэнне аб стварэнне КСАР АДКБ было прынятае на саміце арганізацыі 4 лютага 2009 года ў Маскве.

КСАР прызначаныя нібыта для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і забеспячэння бяспекі, пераадолення буйнамаштабных крызісных сітуацыяў на тэрыторыі краінаў АДКБ. У мірны час сілы КСАР будуць знаходзіцца ў месцах сваёй пастаяннай дыслакацыі на нацыянальных тэрыторыях, а ў асаблівы перыяд будуць ужывацца ў адпаведнасці з рашэннямі Савета калектыўнай бяспекі.

Як ужо паведамляў сайт www.charter97.org, што пры стварэнні КСАР АДКБ Аляксандр Лукашэнка адмовіўся падпісаць адпаведнае пагадненне. Эксперты сцвярджалі, што такім чынам ён помсціў Расеі за забарону на ўвоз беларускага малака.

Лукашэнка не стаў падпісваць пагадненне нават пасля таго, як расейска-беларуская малочная вайна скончылася, і адносіны паміж Масквой і Менскам сталі наладжвацца. 29 верасня падчас іншых буйных сумесных ваенных вучэнняў — «Захад-2009», якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, ён пагутарыў з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, пасля чаго паабяцаў не толькі ўсё падпісаць, але і ўзначаліць АДКБ.

Незалежныя эксперты ўпэўненыя, што КСАР ствараецца, перш за ўсё, для задушэння народных пратэстаў ва ўмовах крызісу ў краінах-удзельніцах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

У АДКБ уваходзяць Расея, Казахстан, Беларусь, Кыргызтан, Таджыкістан, Арменія і Узбекістан.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках