25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пройдуць акцыі памяці Кастуся Каліноўскага (Фота)

2

Дэмакратычныя актывісты заклікаюць адзначыць Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, які традыцыйна адбудзецца ў Свіслачы (Гарадзенская вобласць).

Як паведамляе сайт jeans-by.com, на радзіме братоў Каліноўскіх 14-ы год запар збяруцца людзі з усёй краіны, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі.

Традыцыйна мерапрыемства ладзіцца намаганнямі грамадскіх актывістаў і, паводле словаў, кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргея Мальчыка, прыцягвае ўвагу ў першую чаргу нацыяльна свядомых грамадзянаў Беларусі.

У гэтым годзе Дзень памяці паўстанцаў адбудзецца 25 кастрычніка.

Кастусь Каліноўскі — кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі супраць царызму ў 1863-1864 гадах. Ён са сваімі аднадумцамі імкнуўся прыцягнуць сялян да барацьбы за волю, зямлю і народаўладдзе, заклікаў таксама да стварэння самастойнага беларускага ўрада, незалежнага ад Расеі і Польшчы. Падчас паўстання на тэрыторыі Беларусі адбылося 56 баёў і баявых сутычак з царскімі войскамі, але ўжо да верасня 1863 года паўстанне было задушана. 128 чалавек, у тым ліку Каліноўскі, былі пакараныя смерцю. Выступы супраць царызму адбываліся яшчэ і ў 1864 годзе.

Віктар Каліноўскі быў гісторыкам, удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху. Памёр увосень 1862 года, пахаваны ў Свіслачы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках