25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя пагрозы будфірмам – іх занясуць у «чорныя спісы»

19

Беларускі правіцель незадаволены тым, што шэраг прыватных забудоўшчыкаў згарнулі сваю працу ў Менску.

Як перадае «Інтэрфакс», Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніцтва Менгарвыканкама разарваць стасункі з тымі прыватнымі будаўнічымі арганізацыямі, якія зараз спынілі сваю працу.

«Тыя, хто з прыватнікаў сёння не ўдзельнічаюць у будаўніцтве, - да пабачэння», - заявіў А.Лукашэнка, знаёмячыся з хадою і перспектывамі жыллёвага будаўніцтва ў менскім мікрараёне Каменная Горка.

«Хто толькі не хацеў будаваць, калі цэны на жыллё былі высокія? Тыя, хто сёння збеглі, яны больш тут будаваць не будуць», - адзначыў беларускі правіцель.

«Але як толькі вы каго-небудзь з іх вернеце ў будаўніцтва, гэта ўжо будзе карупцыя», - сказаў Лукашэнка.

Беларускі правіцель таксама заявіў, што «прыватнік павінен будаваць сёння не толькі элітнае, але і такое жыллё, а таксама сацыяльныя аб’екты».

Лукашэнка распарадзіўся зноў вярнуцца да аддадзенага ім раней даручэння адносна своечасовага выстаўлення на продаж пабудаванага жылля. Падставай для гэтага стала інфармацыя памочніка Лукашэнкі па Менску Анатоля Калініна пра тое, што на сённяшні дзень каля 1 тыс. кватэр у Менску пабудаваныя, але не прадаюцца, «прытрымліваюцца ў чаканні падвышэння цэн на жыллё».

Беларускі правіцель таксама заявіў, што лічыць неабходным абмежаваць прыток насельніцтва ў Менск.

«Ніхто не зачыняе Менск, але абмежаваць прыток трэба, як бы гэта непапулярна ні гучала», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках