25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпілеўскі: З-за Мытнага саюза Беларусь можа страціць 200 мільёнаў даляраў

15

Кіраўнік Мытнага камітэта прагназуе цяжкасці, з якімі могуць сутыкнуцца беларусы пасля павелічэння аўтамабільных пошлін.

Паводле экспертных адзнак, страты беларускага бюджэту на аўтамабільных пошлінах пасля фармавання Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстана могуць скласці 200 млн. даляраў. Пра гэта БелТА паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі.

«Беларусь не вырабляе аўтамабіляў, таму нам ёсць пра што пагандлявацца ў рамках Мытнага саюза, каб кампенсаваць страты бюджэту», — адзначыў ён.

Аляксандр Шпілеўскі пацвердзіў раней агучаную інфармацыю пра тое, што пошліны на ўвоз аўтамабіляў для фізічных асобаў не абумоўлены ўжо ўзгодненым Адзіным мытным тарыфам Мытнага саюза: яны будуць рэгулявацца іншымі дакументамі. У той жа час ён не выключае, што ў сувязі з фармаваннем Мытнага саюза пошліны на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь для юрыдычных асобаў будуць паднятыя да ўзроўня расейскіх.

Паводле прагнозаў экспертаў, пасля павелічэння пошлін увоз аўтамабіляў у Беларусь з-за мяжы Мытнага саюза можа спыніцца практычна цалкам на тэрмін ад года і больш. Менавіта з гэтым і звязваюцца магчымыя страты беларускага бюджэту.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках