25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіч патрабуе пакараць міліцыянтаў за незаконныя арышты апазіцыянераў

1

«Малады фронт» звярнуўся да Генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча з прычыны ціску на ўдзельнікаў збору подпісаў пад зваротам у абарону беларускай мовы.

У лісце лідэр «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч нагадвае пра факты беспадстаўнага затрымання і збіцця маладафронтаўцаў у Менску, Карэлічах (Гарадзенская вобласць) і Баранавічах (Берасцейская вобласць).

Сайт mfront.net адзначае, што Зміцер Дашкевіч 20 кастрчніка таксама быў затрыманы разам з маладафронтаўцамі Настай Палажанкай і Дзянісам Карновым падчас збору подпісаў.

У сваім звароце Дашкевіч просіць Васілевіча:

1) правесці пракурорскую праверку па ўсіх фактах, выкладзеных у дадзеным звароце, і даць прававую адзнаку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, якія ўдзельнічалі ў затрыманнях моладзевых актывістаў.

2) калі падчас пракурорскай праверкі дзеянні пералічаных супрацоўнікаў міліцыі будуць прызнаныя неправамоцнымі, прыцягнуць іх да дысцыплінарнай адказнасці.

3) па выніках пракурорскай праверкі распачаць адміністрацыйную ці крымінальную справу па факце збіцця маладафронтаўцаў Максіма Ахрыменкі і Юрыя Багдановіча падчас збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

Паводле словаў маладафронтаўцаў, да іх падышлі чацвёра невядомых людзей у цывільным, запыталі, ці з’яўляюцца яны актывістамі «Маладога фронта», і, атрымаўшы станоўчы адказ, пачалі збіваць.

Як сцвярджаюць моладзевыя актывісты, калі нарад ППС, які патруляваў вуліцу, убачыў бойку, супрацоўнікі міліцыі павярнуліся і пайшлі ў іншы бок. Праз некаторы час невядомыя ў цывільным зніклі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках